BE RU EN
rss facebook twitter

У Польшчу без візаў ужо летам

15.01.2010
У Польшчу без візаў ужо летам

Так выглядае самы аптымістычны сцэнар развіцця падзеяў вакол дамовы пра малы прыпамежны рух паміж Беларуссю і Польшчай.

Дамова, праца над якой ідзе ўжо больш за год, прадугледжвае стварэнне 30-ці кіламетровай зоны па абодва бакі мяжы. Патрапіць у гэтую зону можна будзе з дапамогай спецыяльнай візавай карты, якая будзе каштаваць 20 еўра.

Як паведамляюць польскія СМІ, паляк-уладальнік такой карты зможа на працягу паўгады знаходзіцца ў прыпамежных рэгіёнах Беларусі на Гарадзеншчыне ці Берасцейшчыне 90 дзён. Кожны выезд не можа быць даўжэйшым за 30 дзён. Апроч візавай карты трэба будзе мець дзейсную медычную страхоўку.

Хутчэй за ўсё, на такіх жа ўмовах будуць наведваць Польшчу і беларусы.

Польскі бок вельмі спадзяваўся, што ў зоны малога прыпамежнага руху ўдасца ўключыць і Беласток, аднак на гэта не пагадзілася Еўрапейская камісія, якая зацвярджала дамову.  А вось Гродна і Брэст у гэтую зону ўвайшлі.

Калі дамова будзе зацьверджана польскім і беларускім бакамі на працягу найбліжэйшых 2-х месяцаў, то скарыстаць са спрошчанага рэжыму пераезду праз беларуска-польскую мяжу можна будзе ўжо ў ліпені.

Не выключана, што прыкладна ў такі ж час уступіць у дзеянне і аналагічная дамова з Літвой. Паводле паведамленняў літоўскіх СМІ, канчатковую ратыфікацыю дамовы затрымлівае беларускі бок.

Cпасылка

Видео