BE RU EN
rss facebook twitter

Польшча інтэгруе беларусаў

14.01.2010
Польшча інтэгруе беларусаў

Запрацавалі вэб-пляцоўкі, якія дапамагаюць замежнікам, што жывуць у Польшчы, інтэгравацца ў польскае грамадзтва. Спецыяльна для беларусаў польскі бок распрацаваў беларускамоўную версію парталаў www.familylaw.pl і www.migrapolis.pl.

Партал www.migrapolis.pl прадстаўляе неабходную для мігрантаў інфармацыю пра атрыманьне візаў, правілы працаўладкаваньня, мытныя правілы, сацыяльнае страхаваньне, падаткавую сістэму, набыцьцё маёмасьці ў Польшчы, парады аб паводзінах у крызісных сытуацыях, прававую ды іншую карысную інфармацыю.

Адмысловы разьдзел прысьвечаны вывучэньню польскай мовы, у тым ліку спасылкі на карысныя вэб-пляцоўкі, спіс дапаможнікаў, слоўнікаў.

Партал www.familylaw.pl зьмяшчае інфармацыю пра законы, якія зьвязаныя з заключэньнем шлюбаў з грамадзянамі Польшчы, сямейнымі справамі, разводамі і пытаньнямі апекі над дзецьмі, асаблівасьці польскай культуры і звычаі.

Праект паўстаў праз фінансавую падтрымку Эўрапейскага інвестыцыйнага фонда.

Вэб-пляцоўкі разьлічаныя на жыхароў Польшчы з краін трэцяга сьвету, маюць ангельскую, рускую, беларускую, украінскую, гішпаньскую, арабскую і вьетнамскую версіі.

Паводле http://t-styl.info

 

Видео