BE RU EN
rss facebook twitter

Дабрачынны фонд для людзей у крызіснай сітуацыі

14.01.2010
Дабрачынны фонд для людзей у крызіснай сітуацыі

Беларусы, якія апынуліся ў складанай жыцьцёвай сітуацыі, маюць магчымасьць зьвяртацца за падтрымкай у амерыканскі дабрачынны фонд «Harmony Life», які аказвае дапамогу жыхарам краін СНД у двух накірунках.

1. Матэрыяльная і сацыяльная дапамога дзецям-сіротам, якія жывуць у дзіцячых дамах, прытулках, інтэрнатах і шматдзетных сем’ях:

- набыцьцё і дастаўка неабходных для разьвіцьця, адукацыі і штодзённых патрэб рэчаў,

-арганізацыя гурткоў, секцый, канцэртаў, экскурсій і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на сацыялізацыю дзяцей і прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемы сірот

- разьвіцьцё валантэрства ў межах дадзенай праграмы.

            2. Дапамога дзецям і дарослым са спецыяльнымі патрэбамі, якія трапілі ў складаную фінансавую сітуацыю:

           - аплата лячэньня хворых дзяцей і дарослых, аперацый, рэабілітацыі, знаходжаньня ў лячэбных установах і праезда да месца лячэньня,

            - набыцьцё лекаў і медыцынскай тэхнікі.

            Для звароту ў фонд па дапамогу ў межах дадзенай праграмы неабходна прадставіць наступныя дакументы:

1.     Пасьведчаньне пра нараджэньне і пашпартныя дадзеныя бацькоў з прапіскай

2.     Дзьве альбо больш фотаздымкаў чалавека, якому неабходная дапамога

3.     Медычнае заключэньне і эпікрыз (калі неабходная медычная дапамога)

4.     Даведка пра інваліднасьць (калі ёсьць)

5.     Напісаны ад рукі ліст з просьбай пра дапамогу ( у лісьце неабходна ўказаць, што вы не супраць публікацыі інфармацыі ў Інтэрнэт і СМІ, а таксама паведаміць, у якія фонды зьвярталіся раней);

6.     рахунак на аплату

7.     даведка пра даходы.

Запыт можна накіраваць на эл. адрас [email protected] альбо на адрасу: “Harmony Life Foundation, Inc.”, P.O. BOX 1013, Royesford, PA 19468, USA.

Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

 

Видео