BE RU EN
rss facebook twitter

Стыпендыі імя Лэйна Кіркланда на 2010/2011 навучальны год

13.01.2010
Стыпендыі імя Лэйна Кіркланда на  2010/2011 навучальны год

Праграма адрасаваная для маладых лідэраў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўленыя ў разьвіцьці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадзянскай супольнасьці ў сваіх краінах і рэгіёне.

Рэалізацыя праграмы адбываецца ў межах двухсэмэстравага навучаньня ў польскіх ВНУ, спалучанага з дзьвюх- або чатырохтыднёвымі прафэсыйнымі стажыроўкамі ў прыватных альбо дзяржаўных установах.

Спецыяльнасьці:

-Эканоміка і кіраваньне;

-Адміністрацыя/кіраваньне (бізнэс, няўрадавыя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяродзьдзя, служба здароўя);

-Грамадзкая адміністрацыя (урадавая ды адміністрацыя самакіраваньня);

-Права;

-Грамадзкія навукі (грамадзкая псыхалёгія, сацыялёгія);

-Палітычныя навукі й міжнародныя  стасункі;

-Палітыка разьвіцьця й гуманітарная дапамога.

Хто можа складаць заявы:

-экспэрты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых установаў ды установаў самакіраваньня;

-прадпрымальнікі, мэнэджэры;

-лідэры няўрадавых арганізацыяў, грамадзянскія і культурныя дзеячы;

-выкладчыкі ВНУ;

-журналісты.

Патрабаваньні да кандыдатаў з Беларусі:

-Грамадзянства і месца жыхарства ў Беларусі (уладальнікі карткі побыту ў Польшчы ня могуць браць удзелу ў спаборы);

-Поўная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);

-Узрост да 35 гадоў  (у выключных, абгрунтаваных выпадках - да 40 гадоў);

-Веды польскае мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях ды сэмінарах, а таксама для напісаньня дыплёмнае працы) або ангельскае мовы – у выпадку паданьня кандыдатам пэўнага курсу ва ўнівэрсытэце, што выкладаецца па-ангельску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны ўзровень валоданьня польскай;

Працоўны досьвед – прынамсі два гады.

Апошні тэрмін складаньня заяваў – 15 сакавіка.

Падрабязнае апісаньне Праграмы, фармуляры заяваў ды інструкцыю па іх запаўненьні можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: www.kirkland.edu.pl  альбо атрымаць па электронай пошце, даслаўшы адпаведнае запытаньне на kirkland2010@fulbright.edu.pl.

Видео