BE RU EN
rss facebook twitter

Міжнародная канфэрэнцыя для моладзі

13.01.2010
Міжнародная канфэрэнцыя для моладзі
Распачаўся прыём заявак да ўдзелу ў 4-ай міжнароднай сэсіі “Беларуская Мадэль ААН” (пад эгідай РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”). 

Канфэрэнцыя ўяўляе сабой мадэляваньне работы органаў структуры ААН падчас таго, як маладыя ўдзельнікі з’яўляюцца прадстаўнікамі сусьветнай супольнасьці.

Канфэрэнцыя будзе прахадзіць з 11 па 14 красавіка ў Мінску.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, якія добра валодаюць ангельскай мовай, а таксама здольныя аплаціць унёсак за ўдзел у памеры 20 эўра.

 Іншагароднія ўдзельнікі будуць пражываць у семьях мінскіх удзельнікаў. Выдаткі на дарогу арганізатарамі не аплочваюцца.

Апошні тэрмін падачы заяўкі - 20 студзеня.

Калі вас зацікавіла гэтая канфэрэнцыя і вы маеце жаданьне браць удзел, тады тэлефануйце +375297603025 ці +375296818609, а лепей пішыце на электронную скрыню [email protected]

Видео