BE RU EN
rss facebook twitter

Грантавая праграма NED

13.01.2010
Грантавая праграма NED
Праграма NED (Нацыянальны Ўнёсак у Дэмакратыю) фінансуе праекты, якія скіраваныя на разьвіцьцё палітычнай ды эканамічнай свабоды, грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, на прасоўваньне ідэалаў правоў чалавека ды законнасьці.

Мэты праектаў могуць быць розныя: ад дэмакратычнай кансалідацыі грамадзтва ў краінах з транзытнай дэмакратыі, да абароны правоў чалавека й спрыяньня агульнай
лібэралізацыі ў аўтарытарных дзяржавах.

З правіламі падачы праектных прапановаў можна азнаёміцца праз вэб-пляцоўку: www.ned.org.

Па спасылцы http://www.ned.org/grants/guidelines/russia06.pdf
знаходзяцца патрабаваньні да формы напісаньня заяўкі па-расейску.

Апошні тэрмін падачы праектаў - 22 студзеня.

Разгляд праектаў адбудзецца на паседжаньні Рады 26 сакавіка.

Пытаньні і падрыхтаваныя заяўкі скіроўвайце на эл. адрас: info@ned.org

Паводле рассылкі belngo.info

Видео