BE RU EN
rss facebook twitter

Спабор праектаў Міжнароднага Дзіцячага Фонда

13.01.2010
 Спабор праектаў Міжнароднага Дзіцячага Фонда
Прадстаўніцтва Міжнароднага Дзіцячага Фондаў Беларусі абвяшчае спабор праектаў для зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, якія працуюць з інвалідамі.

Спабор ладзіцца ў межах праграмнага накірунку “Пашырэньне ўдзелу людзей з інваліднасьцю у грамадзкім жыцьці і працэсе прыняцьця рашэньняў.

Мэта спабору: разьвіцьцё ініцыятываў людзей з інваліднасьцю для паляпшэньня якасьці жыцьця мясцовых супольнасьцяў.

Мэтавая група праекта: дзеці, моладзь, дарослыя з інваліднасьцю і іх родныя.

Максымальная сума фінансаваньня – 7000 долараў ЗША.

Працяг праекта – да 12 месяцаў

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2010 (да 17.00).

Працоўная сустрэча па напісаньню заяўкі адбудзецца 16 студзеня.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 257-77-08; 257-77-09; 257-59-25; 257-04-94, па адрасе: Менск, пр. Пушкіна 39, офісны цэнтр гасцініцы «ОРБИТА», офіс 16; па эл.пошце ichirko@belarus.childfund.org

Паводле WWW.NGO.BY

Видео