BE RU EN
rss facebook twitter

Спабор на атрыманьне стыпендыі Фонда імя Аніты Борг

13.01.2010
 Спабор на атрыманьне стыпендыі Фонда імя Аніты Борг
Д-р Аніта Борг (1949-2003) прысьвяціла жыцьцё зьмяненьню прадстаўленьняў пра кампутарныя тэхналогіі і папулярызацыі працы жанчын у сфэры інфармацыйных тэхналогій. Кампанія Google, у межах ініцыятывы па прасоўваньні тдэй Аніты Борг ладзіць спабор на атрыманьне стыпендыі Фонда імя Аніты Борг, які мусіць стаць стымулам для жанчын да актыўнага ўдзелу ў галіне інфармацыйных тэхналогій. З заяўнікаў будзе адабраная група фіналістак, якія навучаюцца на ступень бакалаўра, магістра альбо кандфдата навук. Усе пераможцы атрымаюць стыпендыі ў памеры 7000 эўра ( альбо эквівалент у іншай валюце). 

Патрабаваньні да кандыдатак:

-студэнтка 3-га альбо старэйшага курса на атрыманьне ступені бакалаўра, альбо магістра ці кандыдата навук.

-навучаецца ў галіне кампутарных тэхналогій, тэорыі вылічальнай тэхнікі, матэматыкі ці зьвязаных з імі галінах навукі

-мае высокія паказчыкі пасьпяховасьці

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.google.com/anitaborg-europe.

Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

Видео