BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці

03.12.2009
Навукова-практычная канфэрэнцыя па мясцовым разьвіцьці

ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый», часопіс «Палітычная сфера» запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Мясцовае  разьвіцьцё на постасавецкай прасторы: вопыт дасьледваньняў і праблемы кіраваньня”.Канфэрэнцыя адбудзецца 1-2 лютага 2010 года.

Яе мэтай зьяўляецца комплекснае абмеркаваньне мясцовага разьвіцьця як аб’екта мысьленьня, дасьледваньня і кіраваньня.

У межах канфэрэнцыі плануецца тры блокі выступаў і дыскусій:

-Мясцовае разьвіцьцё ў дасьледваньнях: палітыка-прававыя, эканамічныя, сацыяльныя, экалагічныя, культуралагічныя і іншыя асьпекты мясцовага разьвіцьця. Вопыт і вынікі дасьледваньняў гарадоў, рэгіёнаў, сельскіх паселішчаў і мясцовых супольнасьцяў.

-Кіраваньне раьзвіцьцём: аналіз праграм і стратэгій разьвіцьця, праектнай і праграмнай дзейнасьці. Мажлівасьці ацэнкі і крытэрыі эфектыўнасьці рэалізацыі праграм. Аналіз практыкі рэалізацыі.

-Міждысцыплінарнае ўзаемадзеяньне і кааперацыя суб’ектаў у арганізацыі мясцовага разьвіцьця: падыходы і прынцыпы арганізацыі ўзаемадзеяньня розных суб’ектаў, якія ўключаны ў мясцовае разьвіцьцё, аналіз практыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца:

-Дасьледчыкі рэгіёнаў, гарадоў, мясцовых супольнасьцяў і г.д. (эканамісты, палітолагі, прававеды, сацыёлагі, сацыяльныя псіхолагі, культуролагі і .г.д.);

-Распрацоўшчыкі, арганізатары і мэнэджеры праграм разьвіцьця, эксперты па разьвіцьці.

 Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, расейская

Формы ўдзелу:

- выступ з дакладам на секцыях  – 15-20 хвілін

- удзел у дыскусіях

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку (у вольнай форме), падаўшы прозьвішча, імя, імя па бацьку аўтара/суаўтараў, статус (пасада, навуковая ступень/званьне, поўная назва арганізацыі), кантактную інфармацыю (тэлефон, e-mail).

Для выступу з дакладам дадаткова неабходна прадставіць тэзісы выступу.

Асноўныя патрабаваньні да тэзісаў:

Аб’ём тэзісаў да 4 старонак А;, шрыфт – Times New Roman, памер шрыфта – 14, адзінарны інтэрвал.

Апошні тэрмін падачы тэзісаў - да 31 сьнежня.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 студзеня 2010 года.

Тэксты тэзісаў і заяўкі на ўдзел прымаюцца па эл. пошце: shkolacsi@gmail.com

 Па арганізацыйных пытаньнях зьвяртайцеся: shkolacsi@gmail.com, +375293351505 Пазьняк Ганна (кардынатар канфэрэнцыі).

 
Видео