BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Форум грамадзянскай супольнасьці: "Замест дыялёгу — маўклівае выслухоўваньне"

20.11.2009
Форум грамадзянскай супольнасьці: "Замест дыялёгу — маўклівае выслухоўваньне"

Круглы стол “Форум грамадзянскай супольнасьці. Вынікі Форуму і далейшыя пэрспэктывы” прайшоў сёньня ў Менску. Форум грамадзянскай супольнасьці “Ўсходняга партнэрства” адбыўся ў Брусэлі 16—17 лістапада.

У часе форуму ў Брусэлі быў створаны каардынацыйны камітэт з 17 чалавек, у іх ліку два ад Беларусі — Сяргей Мацкевіч з Асамблеі няўрадавых арганізацыяў і Ўлад Вялічка, кіраўнік няўрадавай арганізацыі “Кансорцыюм “ЭўраБеларусь”. Мацкевіч як сьпікер прадставіць вынікі дыскусій у межах першай канфэрэнцыі на міжміністэрскім паседжаньні палітыкі “Ўсходняе партнэрства” 8 сьнежня ў Стакгольме. Каардынацыйны камітэт будзе весьці інфармацыйную і камунікацыйную працу, маніторынг разьвіцьця сытуацыі.


Учора, у часе круглага стала, абмяркоўваліся бліжэйшыя задачы і крокі ў беларускім кантэксьце прасоўваньня ідэй праграмы Ўсходняга партнэрства. Для Беларусі вельмі важна знайсьці агульную мову паміж сэктарам няўрадавых і ўрадавых арганізацый, кажа Ўлад Вялічка:

Улад Вялічка
“Самай складанай па-ранейшаму застаецца ўсё тая ж задача разьвіцьця інстытуцыянальнага дыялёгу паміж грамадзянскай супольнасьцю і беларускімі ўладамі ў межах “Усходняга партнэрства”. На жаль, пакуль што такі дыялёг калі і вядзецца, то гэта не дыялёг, а маўклівае выслухоўваньне. Я думаю, у нас яшчэ вельмі доўгі шлях наперадзе нават па працэсе арганізацыі працэдурных пытаньняў гэтага дыялёгу. Ня кажучы ўжо пра ўзаемнае разуменьне і данясеньне тэзісаў кожнага з бакоў”.

На думку Сяргея Мацкевіча, узаемаразуменьню паміж дзяржаўным і недзяржаўным сэктарамі перашкаджае страх дзяржаўных чыноўнікаў перад любой ініцыятывай:

Сяргей Мацкевіч
“Пакуль атмасфэра варожая, казаць пра тое, што працэс пойдзе лёгка, не выпадае. Мы, Асамблея няўрадавых арганізацый, нашы партнэры, мы стараемся зьмяніць сытуацыю, зьмяніць атмасфэру з варожай на партнэрскую. На сёньня мы прапанавалі канцэпцыю грамадзкага разьвіцьця — то бок канцэпцыю дачыненьня ўладаў і грамадзкага разьвіцьця, уладаў і прадстаўнікоў грамадзкага сэктару”.

Вельмі важна не забывацца і на асьветніцкую, адукацыйную ролю грамадзянскай супольнасьці, кажа Ўлад Вялічка:

“Фактычна актыўная частка грамадзянскай супольнасьці ўключана ў працэсы гэтай камунікацыі. Але большая частка людзей, я думаю, па-ранейшаму вельмі цьмяна разумее, а што гэта такое — “Усходняе партнэрства”. І што яно можа прынесьці ім як грамадзянам Беларусі як частцы эўрапейскай прасторы; а зь іншага боку — што гэта вымагае ад іх у адказ. І гэта — задача, я думаю, нейкіх інфармацыйных кампаній, прамоцый, ідэяў. Эўрапеізацыя беларускай прасторы, беларускага грамадзкага жыцьця, эканамічнага жыцьця, палітычнага жыцьця — гэта павінна стаць лейтматывам нашай дзейнасьці, лейтматывам размовы зь беларускім грамадзянамі”.

Улад Вялічка (зьлева), Тацяна Пашавалава, Сяргей Мацкевіч.

На форуме прысутнічаў пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан.

Спасылка

Яшчэ па тэме:

Еўрасаюзу рэкамендавалі ўвесці новы візавы рэжым з Беларуссю

Татьяна Пошевалова: «Продолжать игнорировать вопрос визовой изоляции дальше невозможно»

Спикер в Брюсселе — наш человек

Белорусское гражданское общество должно предложить «Восточному партнерству» конкретные проекты

Форум гражданского общества. Итоги первого форума и дальнейшие перспективы.

 


Видео