BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ежы Бузэк пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

18.11.2009
Ежы Бузэк пра санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
“Калі праз 12 месяцаў мы не заўважым канкрэтнага прагрэсу на шляху да дэмакратызацыі, тады працэс збліжэньня Эўрасаюзу і Беларусі неабходна спыніць”, — заявіў прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк.

“Гэта павінен быць апошні шанец для рэжыму Лукашэнкі (…) Прагрэс у Беларусі сапраўды вельмі малы, і нас вельмі турбуе, што няма выразнай дэмакратызацыі”, — сказаў Бузэк у інтэрвію Польскаму радыё.

Іншыя камэнтары на рашэньне Рады Эўразьвязу падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і адначасова замарозіць гэтыя санкцыі да кастрычніка — чытайце пазьней на нашым сайце

17 лістапада Рада Эўразьвязу вырашыла падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка.

У рашэньні зазначана, што “з-за адсутнасьці трывалага прагрэсу ў галінах, акрэсьленых у рашэньні Рады Эўразьвязу ад 13 кастрычніка 2008 году, Рада ня можа скасаваць санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў”. Але, “каб схіліць беларускія ўлады да прагрэсу” ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, Рада вырашыла замарозіць прымяненьне візавых санкцыяў супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў на такі самы пэрыяд — да кастрычніка 2010 году.

Cпасылка

Видео