BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Школа для рэдактараў і журналістаў мясцовых СМІ

13.11.2009
Школа для рэдактараў і журналістаў  мясцовых СМІ

27-28 лістапада 2009 г. ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” і праектная група Агенцыя гуманітарных тэхналогій cумесна з сайтам рэгіянальных навінаў REGIONYBY.ORG праводзяць школу для рэдактараў і журналістаў мясцовых СМІ “Сродкі масавай інфармацыі ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў: ад пастаноўкі праблем  да тэхналагічных рашэнняў”

 

Камунікацыя прызнаецца адным з ключавых элементаў  развіцця гарадоў, рэгіёнаў і мясцовых супольнасцяў. Але, нягледзячы на гэта, беларускія СМІ пакуль не з’яўляюцца лідэрамі ў працэсах развіцця рэгіёнаў і гарадоў. Мэта школы заключаецца ў пошуку рашэнняў дадзенай праблемы на аснове аналізу працэсаў развіцця беларускіх гарадоў і рэгіёнаў, а таксама праз распрацоўку метадаў уключэння мясцовых СМІ ў гэтыя працэсы.

У ходзе  працы школы плануецца:

  • Аналіз ролі і месца мясцовых СМІ ў рэгіянальным развіцці
  • Аналіз інтарэсаў крыніцы, пасярэдніка і атрымальніка інфармацыі
  • Аналіз праблем у арганізацыі камунікацыі ў гарадах і рэгіёнах
  • Аналіз і крытыка стратэгіі і тактыкі дзеянняў мясцовых СМІ
  • Распрацоўка спосабаў уключэння мясцовых СМІ ў працэсы рэгіянальнага развіцця

У рамках школы будуць чаргавацца розныя формы працы: даклады экспертаў, абмеркаванне і крытыка ў працоўных групах, распрацоўка метадаў дзеянняў у трэнінгавым рэжыме.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі мясцовых СМІ – рэдактары і журналісты газет, часопісаў, сайтаў.

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку, у якой падаць:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Арганізацыя (СМІ)і пасада, горад

Кантактная  інфармацыя ( тэлефон, e-mail)

Заяўкі прымаюцца да 20 лістапада па адрасе [email protected], [email protected].

Больш падрабязную інфармацыю пра школу можна атрымаць у арганізатараў:

Наталля Падабед: +375297825115

Юлія Галіноўская: +375297422040

Пра месца  правядзення школы і праграму ўдзельнікам будзе паведамлена  дадаткова.

Видео