BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тысячагоддзе Літвы адсвяткавалі ў Палацы мастацтваў

18.06.2009
Тысячагоддзе Літвы адсвяткавалі ў Палацы мастацтваў
Інтэрмедыя “Сумоўе з Літвой” адбылася 15 чэрвеня ў канферэнц-залі Палаца мастацтваў. Імпрэза стала адным з шэрагу ўрачыстых мерапрыемстваў у межах святкавання тысячагоддзя Літвы і ладзілася пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

У інтэрмедыі ўзялі ўдзел акторы Віталь Халадок, Валеры Шушкевіч, мастак Мікола Купава. У іх выкананні прагучалі вершы і ўрыўкі з вядомых беларускіх літаратурных твораў, сярод якіх – урыўкі з “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага, прадмовы да Бібліі Францыска Скарыны, Статуту ВКЛ. У якасці музычнай афарбоўкі прагучалі творы гурта старадаўняй музыкі “Брэвіс”.

Як зазначыў адзін з арганізатараў імпрэзы – мастак Мікола Купава, – інтэрмедыя “Сумоўе з Літвой” – толькі адно з са шматлікіх мерапрыемстваў, якія ладзяцца цягам гэтага году з нагоды святкавання “міленіюму Літвы”. У хуткай будучыні запланаваныя адкрыцці выставы дзіцячай творчасці і выставы сябраў Саюзу беларускіх мастакоў, прысвечаныя гэтай значнай падзеі. Неўзабаве запрацуе адмысловы сайт, на якім будзе размешчаная інфармацыя пра даты, а таксама анонсы ўсіх запланаваных мерапрыемстваў.

19 чэрвеня ў памяшканні Цэнтральнай Навуковай Бібліятэкі імя Я. Коласа адбудзецца навуковая канферэнцыя, прысвечаная тысячагоддзю Літвы. У ёй возьмуць удзел Адам Мальдзіс, Анатоль Грыцкевіч, Уладзімір Конан, Мікола Купава і іншыя спецыялісты ў галіне нацыянальнай гісторыі і культуры. Пачатак канферэнцыі ў 10.00.

Cпасылка

Видео