BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Даследванні гарадоў Беларусі: еўрапейскі кантэкст

16.06.2009
Даследванні гарадоў Беларусі: еўрапейскі кантэкст

Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа» і Агенцтва гуманітарных тэхналогій сумесна арганізавалі 8 чэрвеня 2009 года ў Мінску прэзентацыю «Даследванні гарадоў Беларусі: еўрапейскі кантэкст», якая адбылася ў канферэнц-зале гастцініцы «Кастрычніцкая». Падчас прэзентацыі былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя даследванням гарадоў Беларусі ды суседніх краінаў. 

  • Игра в города: по материалам экспедиций в малые города Беларуси. Сборник научных трудов/ отв.ред. Т. Водолажская. — Минск, 2009.
  • Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / Захар Шыбека. — Вільня: ЕГУ, 2009.
  • P.S. Ландшафты: оптики городских исследований. Сборник научных трудов/ отв. ред. Н. Милерюс, Б. Коуп. - – Вильнюс : ЕГУ, 2009.
  • Рэйтынг гарадоў Беларусі: умовы развіцця чалавечага капіталу/ У. Валетка [і інш.]. - Мінск: Медысонт, 2009
  • Белорусский формат: невидимая реальность. Сборник научных трудов / отв. ред. А. Р. Усманова. – Вильнюс : ЕГУ, 2008.

Пасля кароткай прэзентацыі дадзеных выданняў адбылася адкрытая дыскусія, прысвечаная праблемам метадаў даследванняў гарадоў, перспектывам, магчымасцям і падыходам, а таксама ацэнцы развіцця гарадоў у еўрапейскім кантэксце. У дыскусіі ўзялі ўдзел аўтары кніг, спецыялісты ў галіне гарадскога развіцця, гісторыі і сучаснасці беларускіх гарадоў, філосафы, мастацтвазнаўцы, архітэктары, а таксама ўдзельнікі, зацікаўленыя пытаннямі сучасных беларускіх гарадоў. Пасля заканчэння дыскусіі прадстаўленыя выданні можна было набыць у прадстаўнікоў выдавецтваў (анатацыі выданняў гл. у далучаным файле).

[email protected]

Видео