BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь прынясе ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС 10 мільёнаў долараў

16.06.2009
Беларусь прынясе ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС 10 мільёнаў долараў
Агульная сума ўнёску Беларусі ў Антыкрызісны фонд Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) складзе 10 млн долараў ЗША. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік Беларусі.

Пры гэтым у якасці першачарговага ўнёску будзе пералічаны 1 млн долараў ЗША, а астатняя частка будзе залічаная ў выглядзе простага вэксалю, адзначае БелаПАН.

Нагадаем, што 9 чэрвеня краіны — сябры ЕўрАзЭС падпісалі пакет дакументаў пра ўтварэнне Антыкрызіснага фонду ў рамках супольнасці. Ён будзе створаны на працягу бліжэйшых двух месяцаў. Расія прынясе 7,5 млрд долараў, доля Казахстана — 1 млрд долараў.

Спасылка

Видео