BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вік: Расія будзе будаваць АЭС у Беларусі 25 гадоў

11.06.2009
Вік: Расія будзе будаваць АЭС у Беларусі 25 гадоў

І так і не дабудуе, бо зацягванне будоўлі будзе ў яе інтарэсе, - мяркуе Ганс-Георг Вік, нямецкі дыпламат, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі. У Іране яны будуюць АЭС ад 1984 году.

Ганс‑Георг Вік, нямецкі дыпламат, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі:

«У 1974 годзе «Siemens» выйграў тэндэр на пабудову АЭС у Іране - я акурат тады быў паслом Нямеччыны ў гэтай краіне - яны пачалі будоўлю і за чатыры гады станцыю амаль збудавалі. Пасля Ісламскай рэвалюцы Хамейні нямецкую кампанію выгнаў. А ў 1984 годзе зноў запрасіў назад. Немцы абдумалі - і адмовіліся.

Тады Хамейні запрасіў будаваць Савецкі Саюз. СССР пагадзіўся. І дагэтуль будуе. І канца той будоўлі не відна. Таму што гэта ў іхным інтарэсе - расцягнуць гэтую будоўлю да бясконцасці. Тое самае будзе, калі Расія пачне будаваць АЭС у Беларусі».

Такое меркаванне Г‑Г.Вік выказаў у часе дыскусіі «Прыкметы пераменаў у Беларусі: ацэнка апошніх падзеяў у Беларусі і вакол яе», што адбылося 10 чэрвеня пад эгідай Нямецкага Фонду Маршала ў Берліне.

На дыскусіі прысутнічалі два дыпламаты з беларускага пасольства ў Нямеччыне, але яны не бралі слова.

Спасылка

Видео