BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У ПАСЕ не ўсе згодныя на вяртанне беларускага парламенту

11.06.2009
У ПАСЕ не ўсе згодныя на вяртанне беларускага парламенту
У Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) ёсць розныя меркаванні наконт вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльна запрошанага. Пра гэта заявіла кіраўніца падкамітэта ПАСЕ па Беларусі Сініка Хурскайнен. Разам з тым яна адзначыла, што апошнім часам заклікі да ізаляцыі беларускіх уладаў гучаць усё радзей.
Як перадае БелаПАН, гэты выступ прагучаў 10 чэрвеня ў Брдо (Славенія) на паседжанні пастаяннага камітэта Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.

Хурскайнен нагадала, што 23 чэрвеня на пленарнай сесіі ПАСЕ будзе разглядацца выступ спецдакладчыка ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні, які прапаноўвае вярнуць беларускаму парламенту статут спецыяльна запрошанага. Хурскайнен адзначыла, што вяртанне парламенту Беларусі статусу спецыяльна запрошанага з'яўляецца "адпраўной кропкай дыялогу, а не канцом шляху".

Cпасылка
Видео