BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сустрэча па транспамежным супрацоўніцтве

11.06.2009
Сустрэча па транспамежным супрацоўніцтве
Новымі магчымасьцямі для наладжваньня супрацоўніцтва могуць скарыстацца прадстаўнікі дзяржаўных структур, грамадзкіх арганізацый, установаў адукацыі і культуры Гарадзеншчыны.

Інфармацыйнае мерапрыемства пра магчымасьці ўдзелу ў Праграме транспамежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2007-2013 гг. было арганізавана 1 чэрвеня ў Гародні Прадстаўніцтвам Эўрапейскай Камісіі ў РБ і Праектам «Спрыяньне разьвіцьцю рэгіянальнага патэнцыяла» (Regional Capacity Building InitiativeRCBI) у супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных справаў Беларусі і Нацыянальным Каардынацыйным Бюро.

Агульны бюджэт Праграмы, якая фінансуецца ў межах Эўрапейскага Інструмента Суседства і Партнэрства, складае 186, 2 млн. эўра.

На атрыманьне рэсурсаў могуць прэтэндаваць рэгіянальныя і мясцовыя ворганы ўлады, няўрадавыя некамерцыйныя арганізацыі, а таксама ўстановы адукацыі і культуры.

Пад час спабору па прыёме заявак, які чакаецца ў чэрвені 2009 г., будуць ладзіцца сэмінары ў розных рэгіёнах Беларусі, дзе можна будзе пракансультавацца па напісаньні праекта.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у эксперта праекта RCBI па Беларусі Георгія Баранца [email protected] альбо на вэб-пляцоўцы праекта www.rcbi.info

Паводле http://t-styl.info

Видео