BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хто паедзе ў Літву?

11.06.2009
Хто паедзе ў Літву?
Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных справаў Літвы да тысячагоддзя краіны.

Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытаньняў з варыянтамі адказаў, з якіх трэба абраць правільны.

Знаўцы гісторыі Беларусі змогуць лёгка адказаць на пытаньні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш.

Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвы, чакае чатырохдзённая вандроўка ў гэтую краіну на дваіх.

Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытаньні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных справаў.

Апошні тэрмін – 15 ліпеня.

Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt
Видео