BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Асамблея НДА абскардзіла рашэньне аб нерэгістрацыі

11.06.2009
Асамблея НДА абскардзіла рашэньне аб нерэгістрацыі

Нагадаем, пры адмове ў рэгістрацыі 9 красавіка Мінюст канстатаваў, што “назва АКГА “Асамблея НДА” не адпавядае патрабаваньням заканадаўства, паколькі ня ўтрымлівае ўказаньня на прадмет дзейнасьці яе членаў”.

Апроч таго, рэгістравальны ворган адзначыў яшчэ дзьве прычыны, якія нібыта замінаюць легалізацыі Асамблеі. Першая - устаноўчая дамова аб стварэньні асацыяцыі зьяўляецца несапраўднай, паколькі кіраўнікі арганізацыяў-заснавальнікаў Асамблеі падпісалі яе бяз згоды кіруючых ворганаў сваіх аб’яднаньняў. Другая - мэты арганізацыяў-заснавальнікаў не супадаюць са статутнымі мэтамі асацыяцыі.

У дадзеным выпадку Міністэрства юстыцыі прыводзіць у прыклад грамадзкае аб’яднаньне шматдзетных сем’яў “Сем Я”, якое мае на мэце аказаньне дапамогі
шматдзетным сем’ям. У сваю чаргу, Асамблея НДА імкнецца да пабудовы
грамадзянскай супольнасьці. Чыноўнікі рэгістравальнага воргану чамусьці
мяркуюць, што гэта супярэчлівыя мэты.

Прадстаўнікі Рабочай групы Асамблеі Сяргей Мацкевіч, Алесь Бяляцкі і
Алег Гулак, чые подпісы пазначаныя ў скарзе, просяць Вярхоўны суд прызнаць рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі асацыяцыі НДА неправамерным.

Паводле рассылкі belngo.info


Видео