BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Л.Валэнса заклікае кіраўнікоў ЭЗ ліквідаваць эканамічную адсталасьць у Эўропе

30.04.2009
Л.Валэнса заклікае кіраўнікоў ЭЗ ліквідаваць эканамічную адсталасьць у Эўропе

Увядзеньня падобных умоваў жыцьця жыхароў розных частак Эўропы зьяўляецца найважнейшай задачай на бліжэйшыя гады – сказаў Лех Валэнса. Экс-прэзыдэнт Польшчы выступіў на кангрэсе Эўрапейскай народная партыі, які другі дзень праходзіць у Варшаве.

Зьвяртаючыся да эўрапейскіх палітыкаў, Валэнса падкрэсьліў неабходнасьць барацьбы з грамадзкай няроўнасьцю.

Л.Валэнса: Першая задача для Эўропы – выраўняць узровень разьвіцьця, ліквідаваць адсталасьці, якія ўзьніклі ў выніку падзелу Эўропы. Кожны чалавек патрэбны. І кожны беспрацоўны зьяўляецца стратай для усіх нас.

Экс-прэзыдэнт папярэдзіў, што адсталасьць умоваў жыцьця жыхароў Эўропы можа прынесьці трагічныя наступствы.

Л.Валэнса: Калі мы ня выпрацуем мэтадаў паляпшэньня палітычнай і фінансавай сыстэмы, то факты прывядуць да адраджэньня дзяржаўнага нацыяналізму, а гэтая зьява ўжо назіраецца. Таму я прашу вас – сілы, якія кіруюць Эўропай, папрацуйце над эканамічнай сыстэмай, бо цяпершняя эканоміка не адпавядае выклікам XXІ стагодзьдзя.

Лех Валэнса таксама заклікаў удзельнікаў Кангрэсу Эўрапейскай народнай партыі - вядучай фракцыі Эўрапейскага парлямэнту – падтрымаць Гданьскую суднаверф. Лідэр „Салідарнасьцьі” падкрэсьліў, што нельга дазволіць развал мейсца, якое зьяўляецца помнікам барацьбы з камунізмам.
Спасылка

Видео