BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пётэрынг заклікаў прыкласьці намаганьні да дэмакратызацыі Беларусі

30.04.2009
Пётэрынг заклікаў прыкласьці намаганьні да дэмакратызацыі Беларусі

Старшыня Эўрапарлямэнта Ганс-Герт Пётэрынг заклікаў да сумесных намаганьняў з мэтай дэмакратызацыі Беларусі. Пра гэта ён заявіў 29 красавіка ў Варшаве на адкрыцьці кангрэса Эўрапейскай народнай партыі, паведамляе БелаПан са спасылкай на агенцтва Франс Прэс.

"Мы ўсе павінны прыкласьці намаганьні, каб беларусы таксама маглі жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне", — заявіў Пётэрынг.

У кангрэсе ўзялі ўдзел дзьве з паловаю тысяч дэлегатаў, сярод якіх канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэм'ер-міністры Італіі, Украіны й Францыі, Галяндыі. Кангрэс прымеркаваны да старту выбарчай кампаніі ў Эўрапарламент. Выбары пройдуць 4—7 чэрвеня.

Спасылка

Видео