BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адукацыйны праект для жанчын

14.01.2009
Адукацыйны праект для жанчын
Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” запрашае жанчын ад 20 да 40 год да ўдзелу ў праграме “У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай”.Гэта праграма, якая зьвязвае традыцыі і сучаснасьць, этнаграфічныя экспедыцыі і сэмінары па сучасных жаночых праблемах. Як рэалізаваць сябе? Ці мае жаночае лідэрства жаночы характар? Як дасягнуць сваёй мэты і навучыцца натхняць іншых? На ўсе гэтыя пытаньні мы жадаем знайсьці адказы разам з Вамі!

     План заняткаў:

     - Сэмінар знаёмства (31 студзеня – 1 лютага)

     Складаньне плана далейшых экспедыцый і сэмінараў.

     - Час  экспедыцый (люты-сакавік )

     У чым заключаўся сэнс рытуалаў, заняткаў нашых бабуль? Што ад гэтага мы маем на сёньня? Якія каштоўнасьці мы можам зараз перадаць сваім дзецям? Гэта час вандровак і знаёмстваў з цікавымі людзьмі, якія займаюцца традыцыйнымі, але забытымі сёньня заняткамі. Будзе магчымасьць прыняць удзел у 1-2 экспедыцыях.

     - Час сэмінараў (2 выходных, сакавік - красавік)

     У чым асаблівасьць ладу жыцьця сучасных жанчын, і чым гэта адрозьніваецца ад ладу жыцьця пакаленьня нашых матуль, бабуль? Сучасныя гендэрныя тэорыі – у чым іх спецыфіка? Гэта час для самавызначэньня, вызначэньня сваіх інтарэсаў і стварэньне стратэгій па іх рэалізацыі, напісаньне міні-праектаў.

     - Час самаадукацыі ў навучальных гуртках (5 сустрэч на працягу траўня-чэрвеня)

     Гэта цудоўная магчымасьць абмеркаваць тэмы, зь якімі плануецца працаваць, назапасіць матэрыял, абмеркаваць пытаньні і стратэгіі правядзеньня ўласных праектаў.

     - Час дзеяньня (ліпень-лістапад)

     Уласныя крокі ў самарэалізацыі і рэалізацыя міні-праектаў ў любой галіне жыцьця, накіраваных на аб’яднаньне вакол вырашэньня хвалюючых праблем у грамадзтве.

     - Фэстываль жаночых ідэй (сьнежань 2009)

     На гэтым мерапрыемстве будуць прадстаўлены цікавыя вынікі творчай працы жанчын па рэалізацыі сваіх ідэй у межах праграмы.

     Для ўдзелу ў спаборы неабходна запоўніць анкету і напісаць эсэ “Якая я жанчына і якія праблемы жанчын мяне хвалююць?” (ня меньш за 2 старонкі) і даслаць з адзнакай “Праект Ж” на 2 эл.адраса: [email protected] і [email protected]

     Апошні тэрмін падачы заявак – да 23 студзеня.

     За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: Алёна Вялічка (+375 29 645 06 12), Алеся Белановіч (+375 29 878 67 79).

 

Видео