BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

BISS-Офіс за дэмакратычную Беларусь: Што Усходняе партнёрства павінна даць Беларусі

28.04.2009
BISS-Офіс за дэмакратычную Беларусь: Што Усходняе партнёрства павінна даць Беларусі

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў у супрацы з брусэльскім Офісам за дэмакратычную Беларусь прапануе свой новы аналітычны матэрыял “Што Усходняе Партнёрства павінна даць Беларусі”. Гэты матэрыял падрыхтаваны ў адказ на запыт Еўрапейскай Камісіі дасылаць свае меркаванні і прапановы што да ролі Форуму грамадзянскае супольнасці і ўвогуле ролі грамадзянскай супольнасці ў фармаванні Усходняга Партнёрства.

Прапановы BISS і ОДБ скіраваныя на пытанні грамадзянскай супольнасці, але яны ідуць яшчэ далей і разглядаюць якім чынам палітыка Усходняга Партнёрства можа спрыяць сацыяльнай трансфармацыі і еўрапеізацыі Беларусі. Сярод ключавых ідэяў дакумента:

  • Усталяванне “кодэксу паводзінаў” паміж партнёрскімі краінамі, які б забяспечваў свабоду перамяшчэнняў людзей, ідэяў і інфармацыі паміж імі; 
  • Забеспячэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў фармаванні ключавых праектаў Усходняга Партнёрства і ўсталяванне пастаяннай платформы для кансультацыяў і дыялогу паміж урадам і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці;
  • Узмацненне праграм па падвышэнні патэнцыялу грамадзянскае супольнасці каб забяспечыць яе актыўны ўдзел у фармаванні праграм Усходняга Партнёрства;
    Ператварэнне візавага пытання з палітычнага ў тэхнічнае і ўсталяванне мэты дасягнення свабоды перамяшчэння людзей як абсалютнага прыярытэту Ўсходняга партнёрства;
  • Распрацоўка і прасоўванне “прарыўных праектаў” для кожнай асобнай краіны-партнёра ў сферах эканамічнага развіцця і энэргетычнай бяспекі, з тым каб падвысіць іх матывацыю да адаптацыі еўрапейскага права і ўнутраных рэформ;
  • Прызначэнне каардынатара ў Брусэлі, які б займаўся выключна праграмай Усходняга Партнёрства, што павінна паспрыяць рэалізацыі праграм.
Видео