BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канфэрэнцыя “Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства”

22.04.2009
Канфэрэнцыя “Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства”

Сёньня ў Менску  ў міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яханеса Раў экспэрты,  прадстаўнікі беларускіх грамадзкіх аб'яднанняў ды іншых недзяржаўных арганізацый ладзяць канфэрэнцыю “Удзел грамадзянскай супольнасці Беларусі ў ініцыятыве Усходняга партнёрства”. Уражаньнямі ад першай паловы працоўнага дня дзеліцца адзін з арганізатараў канфэрэнцыі Улад Вялічка, кіраўнік  ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”.


- Да апошняга моманту не было вядома, ці прымуць запрашэньне арганізатараў канфэрэнцыі прадстаўнікі МЗС і Грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта..?

Улад Вялічка: – На вялікі жаль, мы не дачакаліся прадстаўнікоў улады, але не хацелі б бачыць у гэтым нейкую адмову ад камунікацыі. Міністэрства замежных спраў пры папярэдніз перамовах выказвала сваю высокую ступень зацікаўленасьці. Патлумачылі сваю адсутнасьць тут тэхнічнымі складанасьцямі. На канферэнцыі прысутнічаюць прадстаўнікі Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі, некаторых дыпляматычных місіяў.

- Ці была дыскусія? 
- Дыскусію можна назваць даволі пасьпяховай. Першая палова дня была прысьвечана прадстаўленьню Усходняга партнэрства і пазіцыі грамадзянскай супольнасьці адносна яе, як гэтая ініцыятыва ўспрымаецца ў Беларусі, якія патэнцыйныя плюсы і мінусы мае. Выдае на тое, што нам удалося сабраць тут вельмі прадстаўнічую аўдыторыю, у нас больш за 130 удзельнікаў. Для мерапрыемства, якое рэклямавалі фактычна ўсяго 2 тыдні, - гэткая лічба ўражвае. Асноўная частка ўдзельнікаў – прадстаўнікі грамадзкага сэктару.

Пакуль што адбылася толькі адна панэльная дыскусія. Яна атрымалася хутчэй прэзэнтацыяй экспэртных поглядаў. Частка экспэртаў лічыць, што Усходняе партнэрства – вялізны, важны шанец для Беларусі ўвайсьці ў Эўропу і хуткім чынам далучыцца да эўрапейскіх працэсаў. Падзяляючы гэтую думку, але канцэнтруючы ўвагу на цяжкасьці і доўгатэрміновасьці гэтага працэсу, выступае другая частка экспэртаў. Маўляў, такога кшталту праекты заўсёды бываюць працяглыя ў часе і, як жартоўна адзначыў мадэратар панэльнай дыскусіі Пётар Марцаў, “трэба быць гатовымі да таго, што, магчыма, мы на сваім ўласным жыцці і не дачакаемся пабачыць рэальныя наступствы Усходняга партнэрства”.

 

Гутарыла Людміла Корсак

[email protected]

 

Видео