BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гістарычныя палацы можна набываць у Беларусі за тры тысячы даляраў

22.04.2009
Гістарычныя палацы можна набываць у Беларусі за тры тысячы даляраў
„Rzeczpospolita” распавядае, як можна набыць помнік архітэктурнага дойлідзтва ўсяго за тры тысячы даляраў. Гістарычныя палацы можна набываць у Беларусі, але набыць можа ня кожны.

Дырэктар калгасу прадаў за бясцэнак палац вялікага польскага роду бізнэсоўцу зь Менску.

Палац роду Ўмястоўскіх, пабудаваны ў клясычным стылі, знаходзіцца ў вёсцы Жэмыслаў, некалькі калямэтраў ад Ліды на Гарадзеншчыне. Будынак зьяўляецца дакладнай копіяй палацу караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў варшаўскіх Лазенках, пабудаваны паводле праекту славутага італійскага архітэктара Леанарда Марконі ў 1863-1877 гады.

Будынак зьяўляецца пэрлай беларускай архітэктуры й ахоўваецца як помнік культурнай і гістарычнай спрадчыны. Бізнэсовец заплаціў за яго 9 мільёнаў беларускіх рублёў - гэта ледзьве тры тысячы даляраў.

У сувязі з гэтай зьдзелкай дырэктар калгасу ўжо сутыкнуўся з непрыемнасьцямі. Улады падазраюць яго ў тым, што ён затаіў сапраўдную суму зьдзелкі, каб такім чынам узбагаціцца. За карупцыю яму пагражае турэмнае пакараньне.

Праблемы мае таксама прадпрымальнік зь Менску, паколькі Гарадзенская пракуратура вырашыла перагледзець ягонае права ўласнасьці на будынак. На думку пракурораў, цана на гэты палацава-паркавы комплекс павінна быць вышэйшая прынамсі ў 50 разоў. Таму сьледчыя падазраюць, што сапраўдная цана зьдзелкі была на шмат вышэйшая, чым сума, якая патрапіла ў калгасную касу.

Нажаль, на практыцы гэта азначае тое, што палац Умястоўскіх, як патрабуе грунтоўнага рамонту й кансэрвацыі, будзе надалей руйнавацца, пакуль знойдзецца новы пакупнік.
А час падштурхоўвае, паколькі, як вынікае з апошніх праверак, мясцовае насельніцтва па-крыёму раскрадае ўсё, што можа, у тым ліку, выкананыя ў парыскім стылі кафлявыя печы. 

У XІX стагодзьдзі палац быў вельмі прэстыжным і ўзорным месцам, а сыры, якія вырабляліся ў маёнтку, славіліся па ўсёй ваколіцы.

У савецкія часы ў палацы знаходзілася сядзіба калгасу, вясковы клюб і бібліятэка. Пасьля рападу СССР утрыманьне палацава – паркавага комплексу для мясцовых ўладаў стала вельмі каштоўным.

У 2006 годзе калгас „Жэмыслаў” і палац Умястоўскіх быў далучаны да калгасу Суботнікі. У Суботніках знаходіцца пабудаваны ў 1906 годзе касьцёл, фундатарам якога зьяўляецца граф Уладзіслаў Умястоўскі. У падзямельлях касьцёла спачываюць мошчы прадстаўнікоў роду, у тым ліку й самога фундатара.  Суботнікі маюць больш сродкаў у параўнаньні з Жэмыславам, але таксама ня могуць утрымліваць палац.

- Нам не хапае сродкаў на сэльскагаспадарчыя машыны, - скардзіцца ў размове з журналістам штодзёнкі „Камсамольская праўда ў Беларусі” намесьнік дырэктара калгасу Станіслаў Ліхарад.

Як піша штодзёнка, дырэктар калгасу ня мог глядзець, як развальваецца палац, таму вырашыў аддаць яго ў добрыя рукі. Прапанова набыцьця палацу паявілася ў інтэрнэце, пакупнік знайшоўся хутка. Менскі бізнэсовец абяцаў ня толькі адрамантаваць палац, але й зрабіць у ім агратурыстычны комплекс. Гэтую тэму апісвае „Rzeczpospolita”.

Спасылка

Видео