BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Латвія — за зьмяншэньне цаны візаў для беларусаў

20.04.2009
Латвія — за зьмяншэньне цаны візаў для беларусаў

Пра гэта сёньня заявіла на прэс-канфэрэнцыі амбасадарка Латвіі ў Беларусі Майра Мора.

Цяперашнюю цану для беларусаў — 60 эўра — яна тлумачыць тым, што Беларусь “не зьяўляецца ўдзельніцай палітыкі добрасуседзтва Эўразьвязу". Паводле Моры, Латвія выступае за тое, каб зрабіць выключэньне для Беларусі і каб яе грамадзяне плацілі не 60, а 35 эўра за шэнгенскую візу да той пары, пакуль Беларусь не далучыцца да палітыкі добрасуседзтва ЭЗ”.

Амбасадарка Латвіі прывяла цікавую статыстыку. Да ўступленьня яе краіны ў шэнгенскую прастору Латвія выдавала беларусам візы бясплатна, цяпер жа выдае шэнгенскія візы цаной 60 эўра. Пры гэтым колькасьць грамадзянаў Беларусі, якія зьвяртаюцца па візы ў амбасаду Латвіі, ня зьменшылася.

“Я лічу, што пытаньне не ў цане візы, хутчэй гэта пытаньне прэстыжу. Беларусы разважаюць так: усе нашыя суседзі плацяць меншыя сумы за візу, а мы — не”.

Спасылка

Видео