BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

67% беларусаў ніколі не былі ў Эўразьвязе

01.04.2009
67% беларусаў ніколі не былі ў Эўразьвязе
67% беларусаў ніколі не былі ў краінах Эўразьвязу, нават у Літве альбо Польшчы. Гэтыя дадзеныя прагучалі ў Брусэлі, дзе Эўрапейскі парлямэнт 31 сакавіка праводзіў міжнародную канфэрэнцыю “Дарожная мапа для Беларусі”.

Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч, які выступаў на канфэрэнцыі, зноў казаў пра неабходнасьць спрашчэньня для беларусаў атрыманьня шэнгенскіх візаў і іх большую даступнасьць:

“Мы можам многа гаварыць пра тое, што Эўропа адкрылася для Беларусі, але ў нас візы для паездкі ў краіны Заходняй Эўропы значна даражэйшыя чым для грамадзян Расеі і Украіны. Мы мусім зрабіць усё, каб візы былі таньнейшымі, а з часам і бясплатнымі, каб сапраўды адкрыць Эўропу для беларусаў”.

Спасылка

Видео