BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Удзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве магчымы толькі пры ўмове прагрэсу

31.03.2009
Удзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве магчымы толькі пры ўмове прагрэсу
Па словах міністра замежных справаў Эстоніі Урмаса Паэта, удзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве магчымы толькі пры ўмове прагрэсу. Пра гэта эстонскі міністар заявіў падчас абмеркаваньня новай праграмы Эўрапейскага Зьвязу. Калі гаворка ідзе пра Беларусь, яна павінна прадэманстраваць канкрэтную й эфэктыўную палітыку набліжэньня да Эўропы. Неабходныя ўмовы, на думку Урмаса Паэта, гэта жаданьне Менску ажыцьцяўляць рэформы, заснаваныя на дэмакратычных каштоўнасьцях, і гарантаваць асноўныя правы грамадзянаў.

У Таліне праходзіць міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная памяці першага прэзыдэнта Эстоніі Ленарта Мэры. У ёй бяруць удзел высокапастаўленыя эўрапейскія чыноўнікі.

Беларусь прадстаўляюць лідэр кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў і кіраўнік ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская.

Спасылка

Видео