BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Дарожная карта для Беларусі”

31.03.2009
“Дарожная карта для Беларусі”
У Брусэлі адбываецца канфэрэнцыя “Дарожная карта для Беларусі”, прысьвечаная пераменам, якія адбыліся ў краіне, і пэрспэктыве разьвіцьця адносінаў з ЭЗ. У ёй прымаюць удзел высокапастаўленыя эўрапейскія чыноўнікі, у тым ліку старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пэтэрынг, а таксама прадстаўнікі неафіцыйнай Беларусі.

“Дарожная карта” – гэта схема паступовага разьвіцьця адносінаў паміж эўрасупольнасьцю й Беларусьсю. Восеньню 2008 году з 12 рэкамэндацый Эўрапейскі Зьвяз выдзяліў 5: адсутнасьць палітычных вязьняў, дэмакратызацыя выбарчага кодэксу, роўныя ўмовыя працы для СМІ, стварэньне нармальных умоваў працы палітычных партый і НДА, выкрэсьленьне з Крымінальнага кодэксу артыкулаў, якія датычаць перасьледу за палітычную й грамадзкую дзейнасьць.

На канфэрэнцыю запрошаныя, між іншым, старшыня БАЖ Жанна Літвіна, старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс, палітыкі Аляксандар Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька. Вынікі канфэрэнцыі могуць паўплываць на зьмест рэзалюцыі па сытуацыі ў Беларусі, якую Эўрапярламэнт, па неафіцыйных зьвестках, плянуе прыняць на пачатку красавіка.

Спасылка

Видео