BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гулд-Дэвіс: у чацьвер рашэньне па Беларусі прынята ня будзе l

19.03.2009
Гулд-Дэвіс: у чацьвер рашэньне па Беларусі прынята ня будзе l

Рашэньне пра ўдзел Беларусі ў праграмеЎсходняе партнэрстваі ў саміце ў Празе, хутчэй за ўсё, будзе прынятае на наступным тыдні.

Такую думку на прэсавай канфэрэнцыі выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс.

Дыплямат пацьвердзіў, што 19-20 сакавіка пытаньне “Ўсходняга партнэрства” будзе абмяркоўвацца кіраўніцтвам ЭЗ. Аднак само рашэньне пра ўдзел Беларусі, лічыць брытанскі амбасадар, наўрад ці будзе прынята менавіта на гэтым паседжаньні.

“На мой погляд, гэта будзе крыху зарана. На наступным тыдні кіраўнікі МЗС таксама будуць абмяркоўваць пытаньне «Ўсходняга партнэрства». Магчыма, пасьля гэтага рашэньне будзе прынятае”, — прыводзіць словы дыплямата агенцтва Інтэрфакс.  

Спасылка

Видео