BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь адмаўляецца ад транзіту ўкраінскай электраэнергіі ў Літву

19.02.2009
Беларусь адмаўляецца ад транзіту ўкраінскай электраэнергіі ў Літву
Ўкраіна пакуль не можа наладзіць экспарт электраэнергіі ў Літву, таму што Беларусь не жадае забяспечваць яе транзіт. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра паліва і энергетыкі Ўкраіны Алег Бугаёў.

Паводле яго слоў, падчас нядаўніх трохбаковых перамоў літоўскі бок заявіў, што гатовы імпартаваць электраэнергію з 2010 года. Днямі Беларусь паведаміла Ўкраіне, што можа самастойна забяспечыць пастаўкі электраэнергіі ў Літву. Пры гэтым наша краіна выказала гатоўнасць купляць украінскую электраэнергію, інфармуе “Інтэрфакс”.

Як паведамлялася раней, Літва, Беларусь і Ўкраіна планавалі сёлета ў траўні падпісаць дамову аб пастаўках украінскай электраэнергіі ў Літву праз Беларусь.

Спасылка

Видео