BE RU EN
rss facebook twitter

Спабор “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў”

25.02.2009
Спабор “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў”
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, адна з якіх зарэгістраваная ва Ўкраіне, Беларусі, Калінінградзкай вобласьці, другая – у Польшчы, трэцяя – у Германіі.Партнэрамі ў Беларусі могуць быць у абаснаваных выпадках грамадзкія ўстановы: школы, дамы культуры, бібліятэкі, цэнтры сацыяльнай дапамогі, музеі і г.д., а таксама нефармальныя групы. Запыт ад імя трох арганізацый-партнэраў мае права падаваць толькі арганізацыя з Украіны, Польшчы альбо Германіі.

     Праекты мусяць тычыцца розных аспектаў грамадзкага жыцьця, адпавядаць канкрэтным патрэбам абранай мясцовай супольнасьці альбо мэтавай групы, а таксама мець ясныя мэты і канкрэтна сфармуляваныя вынікі. Праекты мусяць быць зарыентаванымі на стварэньне доўгатэрміновых трохбаковых партнэрстваў арганізацый-удзельніц.

     Не фінансуюцца:

     -турыстычная, палітычная, рэлігійная дзейнасьць

     -клясычныя моладзевыя і культурныя абмены

     -арганізацыя канфэрэнцый, дасьледаваньні, выданьне публікацый

     -стварэньне інтэрнэт-парталаў

     -будаўніцтва, рамонт, пакрыцьцё сталых выдаткаў на функцыянаваньне арганізацыі.

     Большасьць раней прафінансаваных праектаў канцэнтравалася вакол вырашэньня сацыяльных праблемаў (актывізацыя пенсіянераў, безпрацоўных, вяскоўцаў, інтэграцыя маргінальных груп), а таксама была накіраваная на павышэньне грамадзянскай актыўнасьці (трэнінгі для моладзевых альбо мясцовых лідэраў, разьвіцьцё валянтэрства, інфармаванасьць на тэму Эўразьвязу).

     Праекты фінансуюцца Фондам імя Роберта Боша і Фондам імя Стэфана Баторага.

     Сярэдні памер гранта – 12.000 эўра.

     Заахвочваецца дадатковы асабісты ўнёсак альбо суфінансаваньне.

     Трохбаковыя партнэрствы, якія ўжо былі падтрыманыя праграмай “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў” могуць разлічваць на падтрымку праектаў большага аб’ёму (да 20 000 эўра).

     Праекты мусяць быць рэалізаваныя на працягу 11 месяцаў ( пачацца не раней за 1 лютага 2010 года і скончыца не пазьней за 31 сьнежня 2010 года).

     Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках па адрасах: http://www.batory.org.pl/ russian/pis.utf8.htm, http://www.pauci.org/

     Паводле рассылкі БАСР

Видео