BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Х. Саляна сёньня прыбудзе ў Менск

18.02.2009
Х. Саляна сёньня прыбудзе ў Менск
Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу па зьнешняй палітыцы Хаўер Саляна сёньня ўвечары прыбудзе ў Менск з афіцыйным візытам. Гэта будзе першы візыт эўрачыноўніка такога ўзроўню ў Беларусь, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Заўтра Саляна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі. Згодна з плянамі, прадстаўнік Эўразьвязу сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, а таксама лідэрамі апазыцыі й прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. 

Спасылка

Видео