BE RU EN
rss facebook twitter

Як у Беларусі выхоўваюць цьвярозы дух. Фотарэпартаж

15.01.2009
Як у Беларусі выхоўваюць цьвярозы дух. Фотарэпартаж

У межах антыалькагольнай акцыі сталічнай міліцыі “Калі піць – у сям’і ня жыць” адбылася незвычайная “крэатыўная” імпрэза. На пабыўку у лячэбна-трудавы прафілякторый сталічных алькаголікаў  суправаджалі ўрачыста, нават з аркестрам.  Фотарэпартаж з выхавальнай урачыстай акцыі – Юліі Дарашкевіч.

Аўтобус, які меў даставіць 35 правапарушальнікаў з менскага цэнтра ізаляцыі на Акрэсьціна ў ЛТП ў Навагрудку, праважаў маршам “Разьвітаньнем Славянкі” аркестар ГУУС. “На дарожку” парушальнікам грамадзкага парадку выдалі па пакету кефіру. Цяпер У Беларусі існуе 3 мужчынскіх і 1 жаночы ЛТП. У мінулым годзе у лячэбна-трудавыя прафілякторыі было накіравана 850 чалавек, сярод іх – 135 жанчын.


 

 

 

 

 

 

 

Видео