BE RU EN
rss facebook twitter

Як пашырыць удзел беларускай супольнасьці у праграмах Эўразьвязу?

25.11.2008
Як пашырыць удзел беларускай супольнасьці у праграмах Эўразьвязу?

Запрашаем Вас да ўдзелу ў канферэнцыі “Пашырэнне ўдзелу беларускага грамадзянскага грамадства і органаў мясцовага самакіравання ў праграмах Эўразвязу: праблемы і перспектывы”.  Мерапрыемства адбудзецца 2 снежня 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск, пр. Газеты “Праўда”, 11). 


Падчас канферэнцыі плануецца разгледзіць наступныя пытанні:

  • Абмеркаванне вопыту супрацоўніцтва беларускіх НДА і мясцовых органаў улады па праграмах Эўрапейскай Камісіі ў 2008 годзе.
  • Абмеркаванне праблем адпаведнасці і ўстойлівасці праграм ЭЗ для Беларусі, а таксама магчымасцяў і інструментаў для камунікацыі і ўзаемадзеяння беларускіх дзеячаў з праграмамі ЭЗ.
  • Прадстаўленне і абмеркаванне прыярытэтаў Конкурсу праектных прапаноў для Беларусі ў межах тэматычнай праграмы "Недзяржаўныя суб’екты і мясцовыя ўлады ў развіцці" у 2009 годзе.
 

Просім пацвердзіць свой асабісты ўдзел у канферэнцыі да 28 лістапада 2008 году, даслаўшы заяўку

па электроннай пошце: [email protected]

альбо факсам: (017) 245 41 18.  

Кантактная асоба-арганізатар:

Таццяна Кавалёва: маб. тэл. (029) 684-07-09. 

Звярніце, калі ласка, увагу на папярэднюю праграму канферэнцыі. 

З найлепшымі пажаданнямі, 

Лидэр каманды экспертаў:   Ліна Петэрсэн (Данія)

Эксперты:     Таццяна Пашэвалава (Беларусь)
                     Уладзіслаў Вялічка (Беларусь)


 

Видео