BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нямецкая арганізацыя шукае беларускіх партнэраў

06.10.2008
Нямецкая арганізацыя шукае беларускіх партнэраў
Нямецкая арганізацыя the Heinz Schwarzkopf Foundation, Бярлін, шукае партнэра для рэалізацыі праекта па "культуры памяці" ў Эўропе.Плянуецца арганізацыя 10-дзённай паездкі 15 студэнтаў зь Беларусі, Польшчы і Нямеччыны (па 5 ад кожнай краіны) паміж вясной і летам 2009 г. Удзельнікі паездкі возьмуць удзел у дыскусыях і працай над пэўнымі тэмамі.

     Мэта праекту – пашырэньне нацыянальнага сьветаўспрыняцьця ўдзельнікаў да ўзроўню эўрапейскага. Ідэя палягае ў тым, каб пашырыць нацыянальнае сьветаўспрыняцьце ўдзельнікаў да ўзроўню эўрапейскага. Тады палітычная гісторыя можа быць аналізаваная з узроўню, які б уключаў у сябе спэцыфічныя аспэкты адпаведных краінаў, а аналіз мог бы прывесьці да новых, магчыма эўрапейскіх, высноваў, што былі б важнымі для лепшага разуменьня нацыянальных кропак гледжаньня. Цяперашнія канфлікты адносна палітычнай гісторыі маглі б знайсьці новае ўрэгуляваньне, што і з'яўляецца істотным зараз.

     Зацікаўленых прапановай просім зьвяртацца па кантактах:

     David Schlösser Heinz-Schwarzkopf-Stiftung Sophienstrasse 28-29  D-10178 Berlin 
тэл.: +49 (0)30 28095146; факс +49(0)3028095150, эл.пошта:  
d.schloesser@heinz- schwarzkopf-stiftung.de, вэб-пляцоўка: www.heinz-schwarzkopf- stiftung.de .

Видео