BE RU EN
rss facebook twitter

Міністры ЕС вызначылі прыярытэты супрацоўніцтва ва УП у галінах справядлівасці і бяспекі

14.12.2011
Міністры ЕС вызначылі прыярытэты супрацоўніцтва ва УП у галінах справядлівасці і бяспекі

Падчас сустрэчы Савета Еўрапейскага Саюза ў Бруселі міністры ЕС заключылі, што асаблівая ўвага павінна быць нададзеная краінам Усходняга партнёрства, гатовым да збліжэння з ЕС у галінах юстыцыі, свабоды і бяспекі, што "неабходна адлюстраваць у выдзяленні фінансавай падтрымкі гэтым краінам"

 

Заключэнні Савета ЕС падкрэсліваюць важнасць далейшай працы ў гэтай сферы і актывізацыі шырокага структураванага супрацоўніцтва па пытаннях міграцыі і канцэнтруюць увагу на тым, што, у прыватнасці, Візавы кодэкс і Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з краінамі Усходняга партнёрства дазволілі ЕС і яго дзяржавам-членам "павышаць мабільнасць і паляпшаць кантакты паміж людзьмі ў гэтых краінах".

Савет ЕС адзначыў важнасць актывізацыі супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства ва ўмацаванні бяспекі, дадаўшы, што ў гэтай вобласці асаблівую ўвагу трэба надаваць барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, гандлем наркотыкамі, кіберзлачынствамі і гандлем людзьмі.

Савет ЕС падкрэсліў, што ў галіне правасуддзя прынцыпы вяршэнства права, уключаючы павагу асноўных правоў чалавека і незалежную, непрадузятую і эфектыўную судовую сістэму, ёсць "інструментамі паспяховай рэалізацыі дэмакратычных рэформ у краінах Усходняга партнёрства і іх прагрэсу на шляху да збліжэння з Еўрапейскім Саюзам"

 

Пераклад з англійскай мовы: Яўгенія Камарова, ЕўраБеларусь - паводле: ENPI Info Centre

Видео