BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нягледзячы на ўсё

06.10.2008
Нягледзячы на ўсё
Група інвалідаў з Польшчы дайшла на найвышэйшую вяршыню Афрыкі – Кіліманджара. На вышыню 5895 мэтраў забраліся 5 з 9 удзельнікаў праекту „Кіліманджара 2008 – нягледзячы на ўсё”. У праекце прымалі ўдзел асобы на інвалідных вазках, кастылях і сьляпы мужчына.

Кіраўнічка фонду „Нягледзячы на ўсё” Анна Дымна кажа, што гэта агромны посьпех.

А. Дымна: Усе вельмі шчасьлівыя. На пачатку яны казалі, што зробяць усё, каб туды дайшоў прынамсі адзін чалавек. На вышыню 5 тысяч мэтраў ніколькі не забралася асоба на інвалідным вазку, а тут ажно тры асобы дайшлі да вышыні 5200 мэтраў. Аднак найважнейшым посьпехам зьяўляецца сам факт, што яны падымаліся, дапамагалі адзін адному, падтрымлівалі. У выніку столькі чалавек дайшло на верх. Яны шчасьлівыя.

Удзельнікі былі вымушаныя змагацца зь вельмі складанымі ўмовамі ў гарах, якія мяніліся кожныя 100 мэтраў. Падчас пад’ёму былі зьнішчаныя некалькі інвалідных вазкоў. Апошні этап дарогі пачаўся на вышыні 4700 мэтраў. Група вырушыла а 21.00 і падымалася цэлую ноч.

Спасылка 

Видео