BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нобелеўская прэмія ў галіне мэдыцыны й фізіялёгіі

06.10.2008
Нобелеўская прэмія ў галіне мэдыцыны й фізіялёгіі
Нобелеўская прэмія  ў галіне мэдыцыны й фізіялёгіі сёлета прызнаная за дасьледваньні над вірусамі, якія выклікаюць сур’ёзныя хваробы ў людзей – рак шыйкі маткі й вірус ВІЧ. Яе атрымалі немец і два французы.

Нямецкі навуковец Гаральд цур Хаўзэн на пачатку 80-х гадоў даказаў, што вірус папіломы чалавека выклікае рак шыйкі маткі. Гэтым самым ён абверг тэорыю 70-х гадоў XX стагодзьдзя на тэму разьвіцьця гэтай хваробы. Дзякуючы яго адкрыцьцю стала магчымым апрацаваньне вакцыны, якая значна зьмяншае рызыку захворваньня ракам шыйкі маткі.

У сваю чаргу французы Франсуаза Барэ-Сінусі й Люк Монтанье акрэсьлілі вірус ВІЧ, які ў далейшым можа стаць прычынаю захворваньня на СНІД. Іх дасьледваньні дазволілі распрацаваць тэсты на ВІЧ й лекі, якія затармажваюць разьвіцьцё СНІДу.

Спасылка

Видео