BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі. Акцыя пратэсту супраць вынікаў. Фота

29.09.2008
Парлямэнцкія выбары ў Беларусі. Акцыя пратэсту супраць вынікаў. Фота

Вынікі выбараў у беларускі парлямэнт: апазыцыйныя кандыдаты прайгралі. Нягледзячы на "некаторыя падвіжкі", выбары ў Беларусі стандартам АБСЭ не адпавядалі, - паведаміла віцэ-старшыня Парляманцкай асамблеі АБСЭ, глава місіі назіральнікаў ПА АБСЭ на выбарах у Беларусі Анн-Мары Лізэн на прэс-канферэнцыі ў Менску 29 верасьня. Перад выбарамі, узгадала яна, беларускія ўлады "далі шэраг пэўных сігналаў аб сваіх інтарэсах удасканаліць выбарнае заканадаўства", - падкрэсьліла Анна-Мары Лізэн.

Увечары 28 верасьня у пратэст на непразрыстасьць выбараў незадаволеныя грамадзяне выйшлі на вуліцы Менску. Затрыманьняў пратэстантаў не адбылося, але ў панядзелак 29 верасьня Міністэрства ўнутраных спраў інфармавала грамадзкасьць аб сваім бачаньні падзеяў. Паводле МУС, дзеяньні ўдзельнікаў акцыі апазыцыі 28 верасьня было злосным парушэньнем грамадзкага парадку. Сам факт правядзеньня несанкцыянаванага мітынга, "факельнае шэсьце" па праспэкце Незалежнасьці, перашкоды руху грамадзкага транспарту, стварэньне аварыйнай абстаноўкі было задакумэнтавана і аналізуецца. Бліжэйшымі днямі выніковыя матэрыялы гэтага аналізу маюць перадаць у пракуратуру для прававой ацэнкі.

Фота з выбарных участкаў Менску і вечаровай акцыі пратэсту - Юліі Дарашкевіч.

  

 

 

 

 

 

 

Видео