BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дні культуры Швэцыі ў Беларусі

05.06.2008
Дні культуры Швэцыі ў Беларусі

Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, сумесна з беларускімі партнёрамі (фотагалерэя “Мир фото”, кінатэатр “Цэнтральны”, Музей сучастнага выяўленчага мастацтва, канцэртнае агенцтва “Линия звука”) праводзяць з 21 мая па 5 ліпеня 2008 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі, прысвечаныя Нацыянальнаму Дню Швецыі (Дню шведскага сцяга), якія адбудуцца ў Беларусі ў сёмы раз.

шведскага сцяга), якія адбудуцца ў Беларусі ў сёмы раз.

Інфармацыйнымі спонсарамі Дзён культуры Швецыі з`яўляюцца:

Беларускі партал Tut.by, “Комсомольская правда в Белоруссии”, канал Культура беларускага радыё, гарадскі часопіс “Where Minsk”, музычнае тэлебачанне “MTV”, інтэрнет-парталы “Zнята” і “Mixtura.org”.

 

У гэтым годзе культурныя мерапрыемствы пройдуць па чатырох накірунках: літаратура, кіно, фота і музыка.

 

Літаратурныя дні Швецыі пройдуць у наступных гарадах Беларусі:

 

Полацк: 21 мая 2008 г. 16.00. Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, вул. Леніна, 22

 

Мінск: 22 мая 2008 г. 18.00. Палац мастацтва, вул. Казлова, 3

 

Лунінец: 23 мая 2008 г. 13.00. Прафесійны ліцэй прыборабудавання, вул. Чэхава, 10-А

 

Баранавічы: 24 мая 2008 г. 16.00. Цэнтральная гарадская бібліятэка

ім. Таўлая, вул. Леніна, 51

 

Удзельнікі:

 

Сіла Наўман (Cilla Naumann) – пісьменніца і журналістка найбуйнейшай шведскай штодзённай газеты Dagens Nyheter.

Іда Бёр’ель (Ida Börjel), паэтка.

 

Солья Крапу (Solja Krapu), паэтка і празаік.

 

Андэш Будэгорд (Anders Bodegård), перакладчык з польскай і французскай моў на шведскую.

 

 

Сучасная шведская фатаграфія прадстаўлена дзвюма фотапраектамі:

 

Выстава знакамітага шведскага фатографа Енца Ластхейна “Белае мора -чорнае мора”, якая пройдзе з 28 мая па 29 чэрвеня ў галерэі “Мир фото” (вул. Прытыцкага, 10). Адкрыццё выставы адбудзецца 28-га мая ў 18.00.

 

Выстава маладых шведскіх фатографаў “Балансуючы паміж Стакгольмам і Мінскам” будзе экспанавацца з 14-га чэрвеня па 5 ліпеня ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47). Адкрыццё выставы адбудзецца 14га чэрвеня ў 17.00.

 

 

Музычная частка Дзён культуры Швецыі прапануе канцэрт “Сучасная музыка ад сучасных жанчын” шведскіх жаночых гуртоў  Lowood,

Tikkli me і DJ Furious Fiesta. У музычнай праграме прымае ўдзел беларускі гурт “Індыга”.

 

Канцэрт адбудзецца 7 чэрвеня ў 19.00 у клубе “Night star”

(вул. Свярдлова, 2), тэлефоны для даведак: Velcom (029) 6555596 альбо MTC (033) 6555596.

 

 

Фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе з 4 па 13 чэрвеня ў Мінску (к-тр “Цэнтральны”, пр. Незалежнасці, 13).

 

У рамках кінафестываля беларускія кінааматары змогуць убачыць 8

мастацкіх і 8 кароткаметражных фільмаў.

 

Мастацкія фільмы:

 

Па Божай волі/ Om Gud vill, 2006

Рэжысёр: Амір Чамдзін, меладрама/рэтрамеладрама, 87 хвілін

 

Дзеці ўскраін/Förortsungar, 2006

Рэжысёры: Ільва Густаўсан і Каці Эдфельд, камедыя/драма, 96 хвілін

 

Ніна Фрыск/ Nina Frisk, 2007

Рэжысёр: Марыя Блюм, камедыя/меладрама, 83 хвіліны

Той, каго кахаеш/ Den man älskar, 2007

Рэжысёр: Оке Сандгрэн, драма, 92 хвіліны

 

Ты, жывы!/ Du levande! 2007

Рэжысёр: Рой Андэрсан, псіхалагічная драма, 95 хвілін

 

Калі прыходзіць цемра/När mörkret faller, 2006

Рэжысёр: Андэш Нільсан, драма/трылер, 133 хвіліны

 

Любая/ Darling, 2007

Рэжысёр: Юхан Клінг, драма з элементамі камедыі чорнага гумару, 94 хвіліны

 

Чорная гваздзіка/ Svarta nejlikan, 2006

Рэжысёр: Ульф Хультберг, драма/трыллер, 95 хвілін

 

Кароткаметражныя фільмы:

«Аўтабіяграфічная сцэна нумар 6882», Рэжысёр: Рубен Эстлюнд

«Сум, карма, тыгр»,  Рэжысёры: Мія Хультэрстам і Сесілія Актыс

 «Брат мой», 10 хвілін. Рэжысёр: Енс Юнсан

«Каханне і вайна», Рэжысёр: Фрэдрык Эмільсан

«Шахматы», Рэжысёр: Перніла Хіндсефельт

 

 «Люстэрка», Рэжысёр: Эрык Росенлюнд

«Жанчына і грамафон», Рэжысёры: Ёханес Шэрне Нільсан, Ула Сімансан

"Канцэртт для адной кватэры і шасці ўдарных", Рэжысёры: Ула Сімансан,   

 Ёханес Шэрне Нільсан

 

 Спадзяёмся ўбачыць Вас на мерапрыемствах  Дзён культуры Швецыі 2008 у Беларусі!

 

Спасылка  

Видео