BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трэнінг па Факультатыўнаму пратаколу да Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі жынчын.

04.06.2008
Трэнінг па Факультатыўнаму пратаколу да Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі жынчын.
Кааліцыя «Карат» і Украінскі жаночы фонд (УЖФ) прапануюць падаваць заяўкі на ўдзел у трэнінгу па Факультатыўнаму пратаколу да Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі жынчын (КЛУФДЖ). Трэнінг будзе праводзіцца 10 – 13 верасня 2008 г. у Варшаве. Трэнінг прадназначаны для актывістак з недзяржаўных арганізацый Беларусі, Грузіі, Малдовы, Польшчы і Украіны.

Падчас тренінгу ўдзельніцы вызначаць агульныя сферы дыскрымінацыі жанчын у сваіх краінах і распрацуюць асновы для рэгіянальнай стратэгіі прасоўвання жаночых правоў праз прымяненне Факультатыўнага пратакола да КЛУФДЖ для рэагавання на парушэнне жаночых правоў.

Дапаўняльная інфармацыя: Алена Зайцева, менеджер інфармацыйнай праграмы УЖФ, эл. адрас:  [email protected]. Падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org /info/abviestki Прыём заявак – да 5 чэрвеня 2008 г.
Видео