BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рада ЭЗ падоўжыла яшчэ на адзін год візавыя санкцыі

07.04.2008
Рада ЭЗ падоўжыла яшчэ на адзін год візавыя санкцыі

Рада ЭЗ падоўжыла яшчэ на адзін год візавыя санкцыі адносна шэрагу чыноўнікаў Беларусі. Рашэньне было прынятае падчас паседжаньня ў Люксэмбургу.

Як паведамілі ў прэсавай службе Рады Эўразьвязу, падоўжаныя яшчэ на адзін год візавыя санкцыі адносна шэрагу чыноўнікаў Беларусі. У сьпісе знаходзяцца Аляксандар Лукашэнка і іншыя чыноўнікі, якія патрапілі ў сьпіс яшчэ з 2004 году. Ім зноў будзе абмежаваны ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.

Гэтае рашэньне было прынята прадстаўнікамі ўсіх эўрапейскіх краінаў, якія ўваходзяць у Раду ЭЗ. 

Першапачатковы сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія, на думку ЭЗ, маюць дачыненьне да зьнікненьня ў Беларусі палітыкаў у 1999—2000 гадах, складаўся з шасьці чалавек — гэта міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў, сакратар Савету бясьпекі Віктар Шэйман, былы міністар унутраных спраў Юры Сівакоў і камандзір брыгады спэцназу ўнутраных войскаў МУС Дзьмітры Паўлічэнка. У сьнежні 2004 году, пасьля парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму, у сьпіс былі ўключаны кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і начальнік палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня Юры Падабед.

У красавіку 2006 году сьпіс быў пашыраны да 37 чалавек. У яго трапіў і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, адказны, як сьцьвярджае ЭЗ, за парушэньні правоў чалавека падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Пазьней да рашэньня Эўразьвязу далучыліся яшчэ каля 10 краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ.

23 кастрычніка 2006 году сьпіс пашырыўся яшчэ на чатыры чалавекі за кошт судзьдзі Маскоўскага суду Менску Аляксея Рыбакова і дзяржаўнага абвінаваўцы Сяргея Бортніка — за прысуд Аляксандру Казуліну, а таксама судзьдзі Цэнтральнага суду Менску Леаніда Ясіновіча і дзяржаўнага абвінаваўцы Андрэя Мігуна — за прысуд актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Партнэрства".

Спасылка

Видео