BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сэмінар у Турцыі па працы з моладдзю

03.04.2008
Сэмінар у Турцыі па працы з моладдзю

З 16 да 22 чэрвеня Дырэктарат па справах моладзі і спорту пры Радзе Эўропы ладзіць сэмінар у Анкары (Турцыя) па тэме моладзевага ўдзелу.

Сэмінар будзе прысьвечаны сучасным тэндэнцыям сацыялізацыі моладзі, а таксама ролі працы з моладдзю ў прасоўваньні каштоўнасьцяў моладзевага ўдзелу.

Асноўныя патрабаваньні да ўдзельнікаў: узрост ад 18 да 35 год, валоданьне ангельскай альбо турэцкай мовай, актыўная праца з моладдзю на лякальным, нацыянальным ці міжнародным узроўні, падтрымка ад арганізацыі, якая накіроўвае на сэмінар, дасьведчанасьць і зацікаўленасьць у тэме сэмінара.

Выдаткі ўдзельнікаў – за кошт арганізатараў. Колькасьць месцаў абмежаваная.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 27 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку www.coe.int/youth , эл.пошту [email protected],  tel: +33 (0)3 88 41 21 42,fax: +33 (0)3 88 41 27 77.

      Паводле рассылкі Міжнароднай Сеткі “Маладая Эўропа”

 

Видео