BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навукова-практычная канфэрэнцыя ў Віцебску

03.04.2008
Навукова-практычная канфэрэнцыя ў Віцебску

Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя “Шляхі, тэндэнцыі і накірункі разьвіцьця сацыяльнай сфэры” адбудзецца 23 траўня ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсытэце імя П.Машэрава.

 Накірункі працы канфэрэнцыі:

     -Сацыяльная сфэра: стан, праблемы, гісторыя

     -Сацыяльнае партнэрства ў сацыяльнай сфэры

     -Сацыяльны мэнэджмэнт як умова удасканаленьня сацыяльнай сфэры

     -Грамадзкія і рэлігійныя арганізацыі: іх роля ў разьвіцьці сацыяльнай сфэры

     -Сацыяльнае і псіхалагічнае самаадчуваньне асобы як індыкатары стану сацыяльнай сфэры

     -Духоўна-маральныя і соцыякультурныя каштоўнасьці грамадзтва як умова сацыяльнага прагрэсу

     -Роля адукацыі і навукі ў разьвіцьці сацыяльнай сфэры

     -Сацыяльныя тэхналёгіі ў вырашэньні праблем сацыяльнай сфэры

     Формы ўдзелу ў працы канфэрэнцыі:

     - выступ з пленарным дакладам (да 20 хвілінаў)

     - выступ на секцыі (да 10 хвілінаў)

     Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – да 15 красавіка

     Удзельнікі мусяць прадставіць у аргкамітэт тэкст артыкула ў электронным выглядзе і раздрукаваны.

     За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па адрасе: 210 033 г.Віцебск, вул. Чапаева, 30, ВДУ імя. П.Машэрава», (п.18). Кантактны тэлефон: (0212) 242181. Е-mail: [email protected], [email protected][email protected]

     Паводле рассылкі БАСР

 

Видео