BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Кракаве абмяркуюць рэканструкцыю Гародні

03.04.2008
 У Кракаве абмяркуюць рэканструкцыю Гародні

Пра рэканструкцыю Гародні пойдзе гаворка на Днях Беларускай Культуры ў Кракаве. Мэта традыцыйных Дзён Беларускай Культуры, якія сёлета ладзяцца з 16 да 18 красавіка, – знаёмства з Беларусьсю праз прызму культурнага жыцьця. У праграме: сэмінары, прэзентацыі, выступ беларускага вулічнага тэатру, канцэрты і прагляд беларускіх фільмаў.

Пра сучасную культуру Беларусі, яе адлюстраваньне ў СМІ, стан беларускай традыцыйнай культуры, паставу сучаснай беларускай інтэлігенцыі будуць разважаць беларускія навукоўцы, пісьменьнікі, журналісты.

Аб перлінах беларускай архітэктуры, Гародні і рэканструкцыі помнікаў дойлідзтва распавядзе гарадзенскі дасьледчык Юры Гардзееў.  У сэмінары “Беларуская культура на парозе XXI стагоддзя” возьмуць удзел д-р Лявон Баршчэўскі, д-р Дзьмітры Клябанаў, д-р Ірына Шумская і гарадзенец д-р Алесь Краўцэвіч.

Спасылка 

Видео