BE RU EN
rss facebook twitter

Прэзентацыя першага беларускага перакладу аповесці Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”

28.03.2008
Прэзентацыя першага беларускага перакладу аповесці Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”

Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі праводзіць 10 красавіка ў 17.30 у мастацкай галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) прэзентацыю першага беларускага перакладу аповесці Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”.

“Піпі Доўгаяпанчоха”— кніга пра самую моцную, вясёлую, рудую і дзівосную дзяўчынку ва ўсім свеце. (Піпі лёгка падымае каня на выцягнутых руках, гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, да таго ж яна аб’ездзіла ўвесь свет і зьбіраецца стаць піратам, калі вырасце).

 

Сусветны бестселер шведскай пісьменніцы пераклаў на беларускую мову Дзмітрый Плакс. Рэдактар кнігі — Юрась Бушлякоў. Дызайн і макет кнігі, якая праілюстраваная класічнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман, падрыхтаваў Генадзь Мацур. Кніга выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа.

 

На прэзентацыі першага беларускага выдання “Піпі Доўгайпанчохі” будуць прысучнічаць дачка Астрыд Ліндгрэн Карын Нюман — тая самая дзяўчынка, якая шмат гадоў таму прыдумала імя для гераіні і натхніла пісьменніцу на напісаньне гэтага твору, вядомая шведская літаратуразнаўца і пісьменніца Ула Лундквіст, а таксама перакладчык кнігі Дзмітрый Плакс.

 

У рамках прэзентацыі кнігі адбудзецца творчая сустрэча з Карын Нюман - дачкой шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.

 

Спасылка 

Видео