BE RU EN
rss facebook twitter

Вышаградзкая летняя школа

30.03.2010
 Вышаградзкая летняя школа

Студэнты, выпускнікі, асьпіранты з Польшчы, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходнай Эўропы могуць падаваць заяўкі на ўдзел у Вышаградзкай летняй школе, якая адбудзецца паміж 4 і 17 ліпеня ў Кракаве (Польшча).

У межах праграмы школы - лекцыі, дэбаты, майстар-класы і сэмінары, якія тычацца актуальных тэмаў для Вышаградзкай групы, Эўразьвязу і краін Цэнтральна-Усходняй Эўропы.

Працоўная мова ангельская, таму яе веданьне неабходнае.

Арганізатары аплачваюць кошты навучаньня, пражываньня і харчаваньня.

Удельнікі мусяць аплаціць кошты падарожжа, страхоўкі і рэгістрацыйны ўнёсак 75 эўра.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 31 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя  - на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.villa.org.pl/e_p_letnia.php

Видео