BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ператрусы працягваюцца

28.03.2008
Ператрусы працягваюцца

Сёння адбыліся ператрусы ў кватэрах незалежных журналістаў у Магілёўскай вобласці. Па звестках службы маніторынгу БАЖ, толькі што ў Горках супрацоўнікі КДБ закончылі дагляд рэчаў у кватэры рэдактара недзяржаўных маланакладных газет «Узгорак» і «Выбор», сябра БАЖ Эдуарда Брокарава. Таксама ператрус адбыўся ў жыллі незалежнага журналіста Ігара Сімбірова ў Асіповічах.

У Э. Брокарава сілавікі забралі сістэмны блок ад камп’ютара і асобнікі недзяржаўных газет. На пытанне журналіста, калі яму вернуць адабраныя рэчы, прагучаў адказ, што «цягам 3 месяцаў будзе прынятае рашэнне аб правядзенні экспертызы». 

З кватэры І. Сімбірова забралі «для экспертызы зместу» ўсе наяўныя асобнікі недзяржаўных выданняў.

 
Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Спасылка 

Видео